Аляксандра Дзмітрыева заваявала бронзу на ЧЕ па кулявой стральбе
Беларуска Аляксандра Дзмітрыева заваявала бронзу на чэмпіянаце Еўропы па кулявой стральбе ў Харватыі.
Яна вызначылася ў стральбе з малакалібернай вінтоўкі з 50 м, адкрыўшы лік медалям у стартах дарослых спартоўцаў. Да гэтага дня на подыўм сярод беларусаў падымаліся толькі юніёры. Аляксандра Дзмітрыева выступала ў адкрытай катэгорыі, у якой спаборнічалі на роўных 124 спартоўцы. Як мужчыны, так і жанчыны. Апярэдзіць беларуску змаглі толькі нарвежац Хенрык Ларсэн і аўстрыйска Рэбека Коэк. Спаборніцтвы ў дадзенай дысцыпліне праходзілі ў адкрытым ціры. На вынік у тым ліку ўплывалі і ўмовы надвор’я.
Чэшскія хакеісты валявую перамогу над шведамі
Чэшскія хакеісты святкавалі валявую перамогу над шведамі ў матчы першага раўнду чэмпіянату свету ў групе А з лікам 4:2 і пакуль займаюць чацвёртае месца.
У групе В паралельна адносіны высвятлялі дружыны Фінляндыі і Італіі. Цуду не здарылася, упэўнена перамаглі фіны 3:0 і лідыруюць у сваёй групе. Швейцарскія хакеісты абыгралі славакаў 8:1, хакеісты ЗША абыгралі зборную Латвіі – 4:2.Хакеісты зборнай Беларусі сёння згуляюць з датчанамі. Сустрэча пачнецца ў 20.15 па беларускім часе.
Таксама стала вядома, што з 1 чэрвеня на матчы чэмпіянату свету па хакеі будуць дапушчаныя гледачы. За паядынкамі планетарнага форуму з трыбун змогуць назіраць людзі, сертыфікат якіх пацвердзіць, што чалавек быў вакцынаваны ад COVID-19 і прайшло 14 дзён пасля завяршэння поўнага курса вакцынацыі.
Вольга Гаварцова не выйшла ў асноўную сетку „Ралан Гарос”
Беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова, якая мае 138-ы нумар сусветнага рэйтынгу, не змагла прабіцца ў асноўную сетку адкрытага чэмпіянату Францыі. У вырашальным паядынку кваліфікацыі беларуска прайграла сербскай тэнісістцы Аляксандры Круніч – 2:6, 3:6. У Парыжы адбылося лёсаванне асноўнага этапу другога ў сезоне турніру серыі „Вялікага шлема”. У жаночым адзіночным разрадзе на кортах „Ралан Гарос” згуляюць тры беларускі. Экс-першая ракетка планеты Вікторыя Азаранка сустрэнецца з расійскай тэнісісткай Святланай Кузняцовай.
Аляксандра Сасновіч згуляе з прадстаўніцай Францыі Дыян Пары. Лепшая беларуская тэнісістка, чацвёртая ракетка свету Арына Сабаленка пазнае сваю суперніцу пасля заканчэння кваліфікацыйнага этапу. У мужчынскім адзіночным разрадзе беларус Ягор Герасімаў на старце будзе супернічаць з французскім тэнісістам Энцо Како. Асноўны турнір на адкрытых грунтавых кортах французскай сталіцы стартуе 30 траўня.
Валейбалісты зборнай Беларусі даведаліся сапернікаў па групавым раўндзе фіналу ЧЕ-2021
Валейбалісты зборнай Беларусі даведаліся супернікаў па групавым раўндзе фінальнай часткі чэмпіянату Еўропы – 2021, які пройдзе ў Польшчы, Чэхіі, Фінляндыі і Эстоніі. Урачыстая цырымонія лёсавання прайшла ў Хельсінкі. Падначаленыя Віктара Бекшы свае матчы згуляюць у групе В, якая будзе праводзіць матчы ў чэшскай Астраве. Супернікамі беларускай дружыны стануць каманды Чэхіі, Італіі, Славеніі, Балгарыі і Чарнагорыі. У групе А, дзе гульні пройдуць у Кракаве згуляюць Польшча, Бельгія, Сербія, Украіна, Грэцыя і Партугалія. Фінальная частка чэмпіянату Еўропы па валейболе сярод мужчын пройдзе з 1 па 19 верасня.
Сяргея Кісляк выбыў на працяглы тэрмін
У капітана менскага „Дынама” Сяргея Кісляка дыягнаставана траўма крыжападобных звязак. Футбаліст атрымаў яе ў першым тайме матчу з „Шахцёрам”, які прайшоў 21 траўня, і быў заменены ў перапынку. Кісляк выбыў на працяглы тэрмін, паведамляе ў сваім телеграм-канале журналіст Мікалай Іваноў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: belta.by