Былая вайскоўка: Яны спараджаюць рабства сваіх дзяцей
Беларуская вайскоўка Алена Смолдарава пасля выбараў і ўдзелаў у пратэстах выехала ў Польшчу ў Беласток.
Яна распавяла пра атмасферу ў войску, ці было яно гатова перайсці на бок народу і пра тое, як на яе ўздзейнічалі ўлады:
– Кожны, хто сядзіць у беларускім войску, – гэта здраднік, які здрадзіў свайму народу. Яны не думаюць пра будучыню сваіх дзяцей. Калі яны маўчаць, то яны спараджаюць рабства сваіх дзяцей. Сумна мне, але ніхто не захацеў перайсці на бок народа. Тыя, хто меў сумленне, яны сышлі з войска. Таксама і я сышла. Працавала ў беларускім войску, паказала сваю пазіцыю супраць улады. Таму для мяне стварылі такую атмасферу, што я была вымушаная з’ехаць са сваімі чатырма дзецьмі.
Цяпер Алена жыве і працуе ў Беластоку, удзельнічае амаль ва ўсіх беларускіх акцыях і пікетах.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Францішак Цярэшка, Беларускае Радыё Рацыя