Швецыя патрабуе выключыць Белтэлерадыёкампанію з ЕВС за саўдзел у катаваннях
Прадстаўніца Швецыі ў кіраўніцтве Еўрапейскага вяшчальнага саюза (ЕВС) прапанавала выключыць Белтэлерадыёкампанію саскладу арганізацыі.
У каментары газеце шведскага Саюза журналістаў Journalisten яна патлумачыла гэта паказам на беларускіх тэлеканалах „прызнальных відэаролікаў” затрыманых, якія, верагодна, атрыманы пад катаваннямі. У міжнародным праве паказ „пакаянных відэа”, атрыманых пад катаваннямі, лічыцца саўдзелам у катаваннях.
Праблема ў тым, што статут ЕВС не прадугледжвае такой меры, як выключэнне з арганізацыі.