Роберт Тышкевіч: Еўропа пасля сітуацыі з самалётам „Ryanair” абудзілася
Еўропа цалкам мяняе свой погляд на рэжым Аляксандра Лукашэнкі, заяўляе польскі дэпутат. Чакаем адпаведнай рэакцыі. Роберт Тышкевіч з „Грамадзянскай платформы” лічыць, што ранейшыя меры, якія прымала Еўропа – вельмі скромныя. Іх узровень нават меншы чымсьці гэта было ў 2011-ым годзе пасля выбараў 2010-га. Але зараз узровень рэпрэсія ў Беларусі найбольшы. Мусім канстатаваць – Еўропа, пасля сітуацыі з самалётам „Ryanair” абудзілася.
Кажа дэпутат польскага Сейму Роберт Тышкевіч. Важна, што Аляксандра Лукашэнка цяпер не толькі праблема беларусаў, але і Еўропы:
– Спадзяюся, што пасля таго, што здарылася, дзеянні Еўразвяза будуць адэкватнымі да пагрозы, якую рэжым стварае ў адносінах да Еўропы, а таксама ў адносінах да Польшчы. Гэта не так, што дыктатарская краіна можа функцыянаваць у сярэдзіне Еўропы, каб гэта не мела ўплыву на бяспеку і спосаб функцыянавання астатняга кантыненту. Мы пераканаліся, што ў кожны момант такі дыктатар можа здзейсніць тое, што ўсіх шакуе.
Пасля перахопу самалёта, які ляцеў па міжнародным маршруце „Афіны-Вільня” і арышту блогера Рамана Пратасевіча, які быў на борце – кардынальна змянілі рыторыку Еўропы ў адносінах афіцыйнага Менску. Найчасцей ад еўрапейскіх палітыкаў гучыць, што сітуацыя расцэньваецца, як міжнародны тэрарызм.
Беларускае Радыё Рацыя