Адміністрацыя Джо Байдэна пакуль не прыняла рашэнне па санкцыях



Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джо Байдэна пакуль не прыняла рашэнне па новых санкцыях у дачыненні да рэжыму Беларусі, перадае ТАСС.

Аднак памочнікі амерыканскага лідара ў бліжэйшы час прадставяць яму розныя варыянты дзеянняў. Пра гэта паведаміла ў пятніцу журналістам намеснік прэс-сакратара Белага дома Карын Жан-П’ер.

„Каманда прэзідэнта зробіць падборку некаторых варыянтаў дзеянняў для яго”, – паведаміла Жан-П’ер, дадаўшы, што праз нейкі час яна зможа аб’явіць пра нешта дадаткова.

У аўторак прэс-сакратарка Белага дома Джэн Псакі заявіла, што ЗША ў цесным кантакце з Еўропай выпрацоўваюць меры супраць рэжыму Беларусі ў святле інцыдэнту з самалётам кампаніі Ryanair, у тым ліку магчымыя санкцыі.

© EPA-EFE/Yuri Gripas / POOL