Лукашэнка і Пуцін размаўлялі ў Сочы больш за пяць гадзін



Прайшлі перамовы Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі ў Сочы. Як паведамляе телеграм-канал «Пул Першага», сустрэча працягвалася 5 гадзін 15 хвілін. У працэсе перамоў адбылася рабочая вячэра. Заяў па выніках перамоў не было.

Падчас адкрытай часткі перамоў Пуцін паведаміў аб планах абмеркаваць інтэграцыю ў рамках Саюзнай дзяржавы. Лукашэнка ж заявіў, што прывёз дакументы, у якіх тлумачылася сітуацыя з пасадкай самалёта Ryanair у Менску.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота прэс-службы прэзідэнта РФ