Нядзельная атака на журналістаў Hrodna.life (абноўлена)



Каля 13.45 у нядзелю 30 траўня ў Гародні затрымалі Аляксея Шоту. Пазней у яго дома здарыўся ператрус, урэшце Аляксея Шоту адпусцілі. Бліжэй да вечара прыйшлі дадому і да журналісткі Hrodna.life Ірыны Новік. Але яе якраз не было дома. Гэтая атака на журналістаў звязаная з новай адміністрацыйнай справай супраць медыйнага рэсурсу.

„Под’ехаў бус, нейкія невядомыя схапілі — і ў бус”, — паведаміла пра затрыманне яго былая жонка ў Facebook.

Падрабязнасці пакуль невядомыя.