За суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 1.178 выпадкаў COVID-19



За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 1.178 выпадкаў COVID-19, памерлі 10 чалавек з каранавіруснай інфекцыяй. З бальніц выпісаныя 1.553 пацыенты, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.

29 мая былі зарэгістраваныя 992 хворыя, 28 мая — 1.434, 27 мая — 1.216, днём раней — 1.169. Афіцыйны сутачны рэкорд захворвання прыпаў на 12 снежня 2020 года — 1.975 выпадкаў.

Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у краіне дасягнула 393.807, памёр 2.841 пацыент з каранавірусам, паправіліся — 384.933.

За мінулыя суткі выкананыя 19.432 тэсты на каранавірус (днём раней — 17.543). З пачатку эпідэміі зробленыя 6.323.672 тэсты.

belapan.by