Чарговы сарваны сцяг на Берасцейшчыне
Жыхар Баранавічаў стаў фігурантам крымінальнай справы за пашкоджанне дзяржаўнага сцяга. Пра гэта паведаміў начальнік аддзела крымінальнага вышуку Баранавіцкага ГАУС Генадзь Валуй у рэлізе Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі:
– 24 мая траўня прыкладна ў 00 гадзін 45 хвілін невядомы наўмысна сарваў дзяржаўны сцяг, усталяваны на фасадзе аднаго з будынкаў горада Баранавічы. Палатно было пашкоджана. Гэта было зафіксавана камерай вонкавага назірання. Падазраваны быў устаноўлены супрацоўнікамі аддзела крымінальнага вышуку Баранавіцкага РАУС і аператыўна-вышуковым аддзелам УУС Берасцейскага аблвыканкама ўжо 25 траўня. Ім аказаўся жыхар горада Баранавічы 1989 года нараджэння.
Затрыманы мужчына распавёў пра акалічнасці таго вечара, калі быў пашкоджаны сцяг:
– Адзначалі разам, захацелася працягу ноччу. І хадзілі па клубах, і калі ішлі каля аднаго з клубаў, я падскокнуў і сарваў сцяг. Пасля гэтага пайшлі далей адпачываць.
Паводле артыкула 370 КК РБ за «здзек над дзяржаўнымі сімваламі» прадугледжана пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ, альбо штрафу, альбо папраўчых работ на тэрмін да двух гадоў, альбо арыштам, альбо абмежаваннем свабоды на тэрмін да аднаго года.
Беларускае Радыё Рацыя