Аляксандр Класкоўскі: Лукашэнка трапляе ва ўсё большую залежнасць



Пра сустрэчу Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна наш карэспандэнт Стас Дадэрка размаўляе з палітолагам і журналістам Аляксандрам Класкоўскім.

 Кажа палітолаг і журналіст Аляксандр Класкоўскі:

– Пуцін і Лукашэнка зусім у розных пазіцыях знаходзяцца. Лукашэнка трапляе ва ўсё большую залежнасць ад Масквы, вось гэты свежы скандал з пасадкай лайнера Ryanair з арыштам блогера Рамана Пратасевіча, ён яшчэ болей ускладніў сітуацыю Лукашэнкі. Пуцін сапраўды можа дазволіць сабе пэўную вальяжнасць таму, што над ім не „капае”, яго не торгаюць гэтыя праблемы. Наадварот ён можа нават з нейкім затоеным задавальненнем назірае за тым, як  „шчупак у нерад” трапіў ягоны даўні вельмі цяжкі капрызны партнёр. У Крамля пэўна ёсць спадзевы, што цяпер гэты партнёр будзе больш згаворлівым, не такім капрызным ды пойдзе на нейкія ўмовы Масквы.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя