Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Эстоніі



Святлана Ціханоўская сёння ў Таліне  сустрэлася з прэзідэнтам Эстоніі.  Керсці Кальюлайд назвала Святлану Ціханоўскую лідарам беларускага народа.

Разам яны ўшанавалі хвілінай маўчання памяць Вітольда Ашурка і ўсіх ахвяраў рэжыму, узгадалі справу TUT.by, затрыманне Рамана Пратасевіча і Сафіі Сапегі.

Керсці Кальюлайд паабяцала, што падчас свайго прэзідэнцтва ў Радзе бяспекі ААН Эстонія зробіць усё, каб падымаць тэму Беларусі і максімальна ўздзейнічаць на рэжым Лукашэнкі і яго памагатых.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: tsikhanouskaya.org