Від на жыхарства не з’яўляецца падставай для выезду за мяжу



У тэлеграм-канале Дзяржпамежнага камітэта заявілі, што для грамадзян Беларусі і замежнікаў, што маюць від на сталае або часовае жыхарства ў Беларусі, выезд часова абмежаваны.

„Выязджаць з Беларусі могуць грамадзяне, якія маюць дакумент, які пацвярджае права на сталае пражыванне ў замежнай дзяржаве. Гэта азначае, што часовы дазвол на жыхарства ў замежнай дзяржаве не з’яўляецца падставай для выезду за мяжу”, — гаворыцца ў паведамленні.