Ініцыятыва ByPol прадставіла план „Перамога”



Як гаворыцца ў відэазвароце прадстаўнікоў ініцыятывы ByPol, кожная дзяржава ў выпадку ўзнікненьня пагрозы праводзіць мабілізацыю для барацьбы з небяспекай.

„Для аднаўлення законнасці і правапарадку, абароны суверэнітэту і незалежнасці Беларусі сітуацыйна-аналітычны цэнтр рыхтуе мабілізацыйны план „Перамога“, у якім мусіць узяць удзел кожны патрыёт сваёй Радзімы. Гаворка пра падпольнае народнае апалчэнне, якое будзе фармавацца паводле прынцыпу пастаноўкі на вайсковы ўлік. Пасля ананімнай рэгістрацыі ў чат-боце, база дадзеных якога захоўваецца на абароненых серверах, кожны, залежна ад магчымасцяў і навыкаў, зойме месца ў арганізацыйна-штатнай структуры „Перамогi”. Калі структура будзе гатовая да выканання пастаўленых задач для мірнай перадачы ўлады народу, усе атрымаюць падрабязнае мабілізацыйнае прадпісанне”, — гаворыцца ў звароце ініцыятывы.

У відэазвароце выступілі былы старшы пракурор Генеральнай паркуратуры Алег Талерчык і экс-начальнік аддзелу 3-га ўпраўлення ГУБАЗіК МУС Аляксандр Азараў.