Не сплаціў штраф: апісалі маёмасць і пазбавілі вадзіцельскіх правоў



Яшчэ адным катаваннем беларускіх актывістаў з’яўляюцца вялізныя штрафы, непамерныя з даходамі. Напрыклад, апісанай маёмасці грамадскага актывіста Уладзіміра Зубрыцкага з Белаазёрска – няспраўнага аўтамабіля і некалькі рэчаў, уключна з фенам жонкі, – не хапіла на пакрыццё чарговага штрафу ў суме 1276 рублёў.

Пры гэтым  зарабляць на штрафы, не кажучы пра сям’ю, пастаянна замінаюць, цягаючы на суткі, у суды, праводзячы вобыскі. Таму суддзя Людміла Рудзіна на 5 гадоў пазбавіла яго вадзіцельскіх правоў і выезду за мяжу, пакуль не сплаціць штраф цалкам, кажа Уладзімір Зубрыцкі:

– Мне яшчэ ўвосень, пры першым, ці пры другім затрыманні, адзін з супрацоўнікаў белаазёрскага ГАУС сказаў: куды ты лезеш?, мы цябе завалім такімі штрафамі, што ахрэнееш. Я мякка яго цытую.

Такія адносіны да актыўных грамадзян паўсюдныя, кажа інвалід 2-й групы, актывіст з вёскі Дзевяткі Кобрынскага раёна Аляксандр Краўчук, якога таксама замучылі штрафамі:

– Штрафы не параўнальныя з заробкамі. Зарабляць шляхам пасадак на суткі, пры тым, што маюцца малалетнія дзеці, ёсць, на маю думку, наўмыснае дзеянне дзяржавы і яе структур.

Паводле праваабаронцы Сяржука Русецкага, Беларусь ніяк не цягне на званне сацыяльнай дзяржавы, калі дзяржава ігнаруе інтарэсы сям’і і асабліва дзяцей. А штрафамі карае беспадстаўнымі, зрабіўшы гэта даходным артыкулам.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя