Святлана Ціханоўская наведае школу ЦБС (абноўлена)



 

Святлана Ціханоўская 3 чэрвеня адведае з двухдзённым афіцыйным візітам Польшчу. Адным з першых пунктаў павесткі дня планаванага візіту будзе сустрэча з вучнямі школы, створанай Цэнтрам беларускай салідарнасці ў Варшаве.

Кажа прэс-сакратар Цэнтру Антон Жукаў:

Запланаваны візіт Святланы Ціханоўскай у Польшчы. Яна прылятае да нас ужо праз некалькі дзён, літаральна 3 чэрвеня. І першым пунктам яе візіту будзе наша школка для дзяцей, арганізаваная Цэнтрам беларускай салідарнасці. Святлана прыедзе, паразмаўляе з дзецьмі, уручыць ім нейкія цікавыя падарункі. І пасля гэтага будзе невялічкі брыфінг для журналістаў.

На 4 чэрвеня запланаванае адкрыццё ў Варшаве сімвалічнага помніка салідарнасці з Беларуссю, з удзелам прэм’ер-міністра Польшчы Матэвуша Маравецкага і лідаркі беларускай апазіцыі Святланы Ціханоўскай.

***

Нацыянальная лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская наведае Польшчу з афіцыйным візітам 3 і 4 чэрвеня 2021 года. Першым пунктам праграмы візіту Святланы Ціханоўскай будзе наведванне школы зарганізаванай Центрам беларускай салідарнасці для дзяцей беларусаў, якія былі вымушаныя пакінуць Беларусь з-за палітычнага пераследу.

У занятках школы бярэ ўдзел больш за 40 дзяцей. Яны вывучаюць ангельскую і польскую мову, акторства, малююць і проста файна бавяцца. 3 чэрвеня а 16:00 адбудзецца чарговая лекцыя малюнку на тэму „Беларусь маіх мараў!”, якую наведае Святлана Ціханоўская.

Паводле прэс-рэлізу