Павел Латушка: НАУ падтрымлівае мабілізацыйны план „Перамога”
Народнае антыкрызіснае ўпраўленне супольна з дэмакратычнымі сіламі Беларусі падтрымліваюць распрацаваны сітуацыйна-аналітычным цэнтрам мабілізацыйны план пад назвай „Перамога”.
„План „Перамога” заклікае да аб’яднання беларусаў розных палітычных поглядаў і прафесій з розных куткоў Беларусі,” – кажа кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка.
– Канчатковай мэтай плана з’яўляецца аднаўленне вяршэнства закона і правапарадку ў Беларусі шляхам мірнай перадачы ўлады народу. Мы заклікаем падтрымаць і далучацца да плана “Перамога”, а таксама агітаваць за далучэнне да гэтага руху сваіх сваякоў, сяброў і знаёмых. З асаблівым заклікам хацелася б звярнуцца да ваеннаслужачых, супрацоўнікаў праваахоўных органаў і работнікаў дзяржкіраўніцтва. Мы ведаем, што вам, як і многім беларусам, не абыякавы лёс нашай краіны і будучыні ўсяго беларускага народа.
„Будучае краіны сёння залежыць ад нас, далучайцеся да мабілізацыйнага плану „Перамога”, – кажа кіраўнік Антыкрызіснага народнага кіравання Павел Латушка.
Беларускае Радыё Рацыя