Валейбалісткі зборнай Беларусі саступілі чэшкам ў матчы залатой Еўралігі



Валейбалісткі зборнай Беларусі саступілі чэшкам у матчы залатой Еўралігі з лікам 1:3. Матч з самага пачатку пайшоў не па сцэнары беларускай каманды, гульцы якой змаглі набраць толькі сем ачкоў у стартавым сэце. Другая партыя прайшла пад дыктоўку беларусак, якія дамагліся поспеху на гэтым адрэзку матчу. Аднак далей ініцыятыва канчаткова перайшла ў рукі чэшскіх валейбалістак, якія давялі матч да перамогі. Самай выніковай валейбалісткай у складзе беларускай каманды стала Кацярына Сакольчык, на рахунку якой 12 ачкоў.

Хакеісты Расеі перамаглі шведаў у матчы чэмпіянату свету ў Рызе

Хакеісты Расіі перамаглі шведаў на чэмпіянаце свету ў Рызе. Лідары папярэдняй групы А расіяне да сярэдзіны трэцяга перыяду прайгравалі скандынавам, затым выйшлі наперад, але шведы здолелі зраўняць лік і перавесці гульню ў авертайм – 2:2. У серыі пасляматчавых булітаў поспех быў на баку расейскіх хакеістаў – 3:2. Пасля гэтай паразы шведская дружына ўпершыню за доўгія гады страціла шанцы выйсці ў чвэрцьфінал і працягнуць барацьбу за ўзнагароды планетарнага форуму. У іншых матчах дня хакеісты Чэхіі адолелі датчан таксама ў серыі булітаў – 2:1. У групе В хакеісты Нарвегіі абыгралі зборную Казахстана – 3:1, якая ўскладніла сабе задачу выхада ў плэй-оф. Амерыканцы перайгралі немцаў з лікам 2:0. Нягледзячы на паразу, каманда Нямеччыны захавала сваю пазіцыю ў чацвёрцы наймацнейшых і па-ранейшаму прэтэндуе на выхад у чвэрцьфінал. Амерыканцы выхад у наступную стадыю спаборніцтваў сабе ўжо забяспечылі.

Беларуская зборная сёння завершыць выступы на сусветным першынстве сустрэчай з расейцамі.

Сяргей Гурэнка афіцыйна пакінуў літоўскі „Рытэрай”

48-гадовы беларускі трэнер Сяргей Гурэнка пакінуў пасаду галоўнага трэнера літоўскага клуба „Рытэрай”.

Кантракт, які дзейнічаў у трэнера да канца траўня, падоўжаны не будзе, паведамляе афіцыйны сайт клуба.

„Гэта рашэнне не было прынята ў сувязі з нічыёй з „Невежысам”. Скончыўся адзін этап, і павінны сказаць, што вялікіх перамог ён не прынёс. Цяпер з нецярпеннем чакаем вяртання на пераможны шлях”, – пракаментавалі непрацягненне кантракта з Гурэнкам у літоўскім клубе.

Пасля няўдалай пяціматчавай серыі, у якіх каманда набрала два ачкі, „Рытэрай” апусціўся на шостае месца ў турнірнай табліцы.

Футбалісты Нідэрландаў і Іспаніі выйшлі ў паўфінал маладзёжнага ЧЕ

Футбалісты Нідэрландаў першымі прабіліся ў паўфінальную стадыю маладзёжнага чэмпіянату Еўропы. У паядынку 1/4 фіналу нідэрландская маладзёжка перамагла ў Будапешце аднагодкаў з Францыі з лікам 2:1.

У славенскім Марыборы каманды Іспаніі і Харватыі завяршылі асноўны час унічыю – 1:1. А ў дадатковы перамогу іспанцам прынёс дакладны ўдар Хаўера Пуада, які вызначыўся на 110-й хвіліне сустрэчы – 2:1.

Маладзёжная зборная Італіі адыгралася з рахунку 1:3, але ў дадатковы час саступіла партугальцам 3:5 і не выйшла ў паўфінал. Маладзёжная зборная Нямеччына двойчы ратавалася на апошніх хвілінах асноўнага і дадатковага часу, і ў выніку абыграла датчанаў у серыі пенальці, ды ў паўфінале згуляе з аднагодкамі з Нідэрландаў.

Серхіа Агуэра стаў гульцом „Барселоны”

Нападнік „Манчэстэр Сіці” Серхіа Агуэра афіцыйна зменіць клуб па заканчэнні сезона. Аргентынец падпісаў з „Барселонай” кантракт тэрмінам на два гады, да лета 2023-га. Ён уступіць у сілу 1 ліпеня.

У пагадненні з „Барсай” прапісана сума адчэпных у памеры 100 мільёнаў еўра. Агуэра пакідае „Сіці” на правах вольнага агента пасля 10 гадоў у англійскім клубе.

Беларускае Радыё Рацыя