Андрэя Шарэнду змясцілі пад хатні арышт



Хатні арышт – такая мера стрымання абраная для берасцейскага грамадскага дзеяча Андрэя Шарэнду.

Паводле афіцыйных звестках актывіст „Еўрапейскай Беларусі” з’яўляецца фігурантам крымінальнай справы.

Хатні арышт для Андрэя Шарэнды быў прызначаны адразу пасля затрымання і дапыту ў межах крымінальнай справы. А менавіта падчас маніторынгу пракуруратура прыйшла да высновы, што ў адным з інтэрв’ю былі заклікі да пратэстаў, а таксама выразы, якія маглі публічна абражаць прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

На дадзены момант ён не можа карыстацца тэлефонам і інтэрнэтам, зараз ён знаходзіцца дома.

Таксама вядома, што літаральна праз тыдзень, 7 чэрвеня, пачнецца суд над жонкай Андрэя – Палінай Шарэнда-Панасюк таксама ў межах крымінальнай справы. Зараз яна знаходзіцца ў СІЗА №7.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце