Ціханоўская адкрые канферэнцыю, прысвечаную новым выбарам у Беларусі



У мерапрыемстве паўдзельнічаюць прадстаўнікі Еўрапраламента і Парламенцкай асамблеі АБСЕ.

1 чэрвеня Святлана Ціханоўская адкрые ў Вільні двухдзённую міжнародную канферэнцыю „Дэмакратычныя выбары для вырашэння крызісу ў Беларусі”.

У мерапрыемстве паўдзельнічаюць прадстаўнікі Еўрапраламента і Парламенцкай асамблеі АБСЕ. На ім будзе абмяркоўвацца пытанне датэрміновых прэзідэнцкіх выбараў у нашай краіне. Офіс Ціханоўскай дасылаў запрашэнні ў Менск – кіраўніку Адміністрацыі прэзідэнта Ігару Сергяенку, яго намесніку Вользе Чупрыс, дэпутату Палаты прадстаўнікоў Святлане Любецкай.

Святлана Ціханоўская перакананая, што агучаныя вынікі выбараў 2020 года ў Беларусі былі сфальсіфікаваныя. Таму трэба „вярнуць у нашу краіну сумленныя, свабодныя выбары” і да іх правядзення трэба рыхтавацца загадзя.

polskieradio.pl