У Беластоку выкрылі кантрабандныя цыгарэты



Супрацоўнікі падатковай інспекцыі Беластока выкрылі кантрабандныя цыгарэты, якія захоўваў у сябе дома 60-гадовы жыхара Чарна Беластоцкай.

Падчас вобшуку ў яго знайшлі схованку ў сцяне ў падвале дома, у якой мужчына схаваў звыш 730 пачак беларускіх цыгарэт. Паведаміў прадстаўнік падляшскіх мытнікаў Мацей Чарнецкі:

– За наяўнасць кантрабанды з-за ўсходняй мяжы адкажуць дзве жыхаркі Беластоку. Паблізу аднаго з гандлёвых месцаў, супрацоўнікі падатковай інспекцыі праверылі жанчын 50-ці і 60-ці гадоў. Яны мелі пры сабе 10 і 280 пачакаў беларускіх цыгарэт. Супрацоўнікі вырашылі правесці вобшук па месца жыхарства. У кватэры першай жанчыны было знойдзена яшчэ 1390 пачак нелегальных цыгарэт, якія былі знойдзены ў шафе з вопраткай. У падвале, які належаў 65-гадовай жанчыне, 430 пачакаў.

І жыхар Чарнай Беластоцкай і дзве жанчыны з Беластоку ўжо раней абвінавачваліся ў парушэнні Падатковага кодэкса. За захоўванне кантрабандных цыгарэт ім пагражаюць вялікія штрафы.

Беластоцкае Радыё Рацыя