Мікола Папека: Гэта занадта жорстка, дзіка, не па-людску



2 чэрвеня будуць вынесены прысуды чацвёртай групе з 12 чалавек па так званай у народзе “карагоднай справе” у Берасці. Для ўдзельнікаў танцавальнага флэшмобу ў верасні 2020 года пракурор запрасіў 1 год і 6 месяцаў і 2 гады “хіміі” з выдаленнем і без выдалення ад месца пражывання.

Увесь гэты судовы працэс не вытрымлівае ніякай крытыкі, кажа абвінавачаны паэт-пчаляр Мікола Папека:

– Гэта занадта жорстка, дзіка, не па-людску. Людзі танцавалі, спявалі, махалі сцягамі, крычалі “Жыве Беларусь!”.

Па словах Папекі, пакараныя людзі будуць вырваныя з грамадскага, палітычнага, эканамічнага жыцця. Будуць страты як з боку людзей, так і з боку дзяржавы. Будзе не дароблена, не давучана, не далечана, не дастворана:

– Мая гаспадарка будзе зруйнаваная. Гэта 60 перазімаваных вуллёў. Летам іх павінна быць 90-100. Я губляю чыстымі 18 тысяч даляраў майго фундамента, на якім я існаваў. Тым больш што я ніякага злачынства не здзейсніў.

Паводле Міколы Папекі, чакаць, што суддзя зменшыць патрабаванне пракурора, не прыходзіцца, як паказалі прысуды першых трох груп.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя