У ЗША прышчапілася большая палова насельніцтва
Больш за палову насельніцтва ўжо вакцыянавалася ў ЗША.
„Колькасць тых, хто атрымаў вакцыну набліжаецца да 51%, а тых, хто атрымаў хаця б адну дозу – ужо больш за 40%”, – распавёў беларус Яўген Іванюк:
– Мне прыходзіць, што магу зрабіць у любы момант. Прышчэпку гэтую робяць усім, прыходзіш і табе робяць. У іх ужо прайшлі ўжо ўсе гэтыя фазы, там была першая, другая, трэцяя фазы. Некалькі фазаў было, якія катэгорыі людзей могуць зрабіць прышчэпкі. Зараз любы жадаючы можа зрабіць прышчэпку.
Яўген Іванюк дадаў, што зараз у ЗША ўсе сферы фактычна ва ўсіх штатах пачынаюць ажываць. У некаторых толькі захоўваецца абавязковае нашэнне масак у публічных месцах.
Беларускае Радыё Рацыя