На гаспадыню, якая выселіла з кватэры памочніцу пракурора, заявілі крымінальную справу



Пасля палітычнага суда гаспадыня выселіла з кватэры памочніцу пракурора. Завялі крымінальную справу Неўзабаве пачнецца суд над 34-гадовай мінчанкай па ўнікальным артыкуле Крымінальнага кодэкса — «парушэнне раўнапраўя» (арт. 190).

У чым вінавацяць жанчыну? Яна здавала кватэру памочніцы пракурора аднаго з раёнаў Менска. Пасля гучнага палітычнага працэсу жанчына вырашыла разарваць дамову аб арэндзе. За гэта на яе і завялі крымінальную справу

Пагражае ад штрафу да 2 гадоў калоніі. Сама жанчына дома пад падпіскай аб нявыездзе.

Памочніцай пракурора, якую выселілі са здымнай кватэры, з-за чаго было заведзена крымінальная справа на гаспадарку, аказалася Аліна Касьянчык.

Яна была дзяржабвінаваўцай па справе журналістак тэлеканала „Белсат” Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай: ім далі па два гады калоніі агульнага рэжыму.

Беларускае Радыё Рацыя