Першая ахвяра рэпрэсій ў палітыцы і літаратуры



Падзеі і рэпрэсіі апошняга году выклікаюць згадкі пра рэпрэсіі і падзеі гадоў мінулых. 

Фабіян Шантыр – аўтар публіцыстычнага тэксту «Патрэбнасць нацыянальнага жыцця для беларусаў і самаадзначэння народу»,  выдадзенага ў Слуцку ў 1918 годзе.

«Самаадзначэнне кожнага народу не толькі карысна для яго аднаго, бо вядзе яго па праўдзівай дарозе цывілізацыі, культуры і дабрабыту ўсяго чалавецтва. Але такжа карысна і для ўсіх народаў, бо сваім жыццём – не чынячы ніякіх перашкод на дарозе росту чалавечага духа, здабыцця эканамічных багаццяў і паляпшэння сацыяльных варункаў жыцця – прыбліжае ў сваёй частцы ўсё чалавецтва да вялікіх ідэалаў волі, брацтва, кахання», – разважаў Фабіян Шантыр.

У 1919 годзе Фабіян Шантыр – камісар па нацыянальных справах Часовага ўраду БССР. У лютым 1920 мабілізаваны ў Чырвонае войска.

17 красавіка 1920 года Фабіян Шантыр арыштаваны асобным аддзелам 16-ай арміі і 26 красавіка абвінавачаны ў “нацыянальнай контррэвалюцыі” і расстраляны, асуджаны да смяротнага пакарання

Расстраляны 29 траўня ў Навазыбкаве. 

Пісьменік Уладзімір Арлоў сцвярджае:

“Фабіян Шантыр стаўся першай ахвяраю бальшавіцкага тэрору як у беларускай палітыцы, так і ў беларускай літаратуры”.

Фабіян Шантыр загінуў у 33 гады. яго жонка Зоська Верас (1892-1991) пражыла 99 гадоў.

Каб не смяротнае пакаранне, Фабіян Шантыр мог бы стаць моцным палітыкам, бараніць нацыянальныя інтарэсы беларусаў, выдаць кнігу твораў.  

 

Беларускае Радыё РАЦЫЯ