Палітзняволенаму Анджэю Пачобуту не перадаюць лекаў для сэрца
Палітзняволенаму Анджэю Пачобуту не перадаюць лекаў для сэрца. Пра гэта расказала жонка журналіста Аксана Пачобут.
Паводле яе інфармацыі, лекі для Анджэя прынялі ў СІЗА Жодзіна, аднак потым не перадалі непасрэдна Пачобуту. Тым часам, трох палітвязьняў з незарэгістраванага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў Беларусі — Ірэну Бярнацкую, Марыю Цішкоўскую і Ганну Панішаву вывезлі ў Польшчу з СІЗА. Яны не маюць права вярнуцца ў Беларусь.
Вядома, што вызваленне ўзамен на дэпартацыю з краіны прапаноўвалі таксама Анджэю Пачобуту і старшыні СПБ Анжаліцы Борыс, але яны адмовіліся.
Беларускае Радыё Рацыя