Дзмітрый Кучук: Міжнародная супольнасць недастаткова зрабіла, каб спыніць БелАЭС



Праблема БелАЭС. Калегія Міністэрства па надзвычайных сітуацыях выдала ліцэнзію на прамысловую эксплуатацыю першага блоку Беларускай атамнае электрастанцыі.

Прэс-служба ведамства паведамляе, што рашэнне заснаванае на заключэнні Дзяржатамнагляду і называе гэта «гістарычнай падзеяй».

Між тым, старшыня Беларускае партыі «Зялёныя» Дзмітрый Кучук мяркуе, што міжнародная супольнасць і ў тым ліку Еўразвяз недастаткова зрабілі для таго, каб спыніць БелАЭС.

– Магчыма паспрабаваць увесці санкцыі, яшчэ штосьці, каб улады Лукашэнкі вымушаны былі неяк рэагаваць, каб эксперты прысутнічалі, каб была раскрыта інфармацыя. Трэба гэта патрабаваць і дамагацца, каб Лукашэнка яе закрыў. Мне цяжка сказаць, як на гэтага дыктатара можа яшчэ ціснуць, як на яго рэагаваць, таму што ён сапраўды згубіў усялякую адэкватнасць.

Нагадаю, што Беларуская АЭС пабудаваная паблізу Астраўца на Гарадзеншчыне пераважна за кошт крэдыту Расеі і па расейскім праекце. Другі блок плануецца запусціць у ліпені наступнага года.

Стась Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя