Леў Марголін: Мы павінны пабудаваць жорсткую, незалежную заканадаўчую базу



Правядзенне новых свабодных і справядлівых прэзідэнцкіх выбараў абмеркавалі ўдзельнікі міжнароднай онлайн канферэнцыі пад назвай „Дэмакратычныя выбары для вырашэння крызісу ў Беларусі”.

Каардынатар працоўнай групы па новай канстытуцыі Леў Марголін адзначыў пра неабходнасць стварэння незалежных ад уладаў выбарчых інстытуцый.

– Мы павінны пабудаваць жорсткую заканадаўчую базу, якая была б цалкам незалежная ад дзеючай улады і забяспечвала б свабоду і празрыстасць на ўсіх этапах выбарчага працэсу. Менавіта гэтай мэце прысвечаны і праект трэцяга раздзелу новай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, распрацаванай працоўнай групай грамадскай канстытуцыйнай камісіі.

У канферэнцыі пад назвай „Дэмакратычныя выбары для вырашэння крызісу ў Беларусі” ўдзельнічалі таксама  прадстаўнікі Еўрапраламента і Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Адной з асноўных тэм стала магчымасць правядзення датэрміновых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя