Беларускія ўцекачы Варшавы не здаліся
Беларускія ўцекачы Варшавы не здаліся, ладзяць акцыі і плануюць вярнуцца ў Беларусь, калі лукашэнкаўскі рэжым рухне.
Людзі вельмі ўдзячныя Польшчы за часовы прытулак, але дома засталіся родныя і нескончаныя справы, кажа адна з прафсаюзных лідарак Бажэна:
– Тут мы робім неверагодныя праекты, якія дапамогуць новай Беларусі. Напрыклад, мы зараз прапагандуем студэнцкае аб’яднанне мастацтваў.
– Я хачу дачакацца таго моманту, калі я змагу прыехаць назад на радзіму і спакойна прайсці па вуліцы. Змагу вольна дыхаць, што не трэба баяцца.
– Сумую па горадзе, дзе нарадзіўся, сумую па сябрах, ну і самае галоўнае – па маме.
Паводле кіраўніка па грамадзянству і міграцыі МУС Беларусі Аляксея Бегуна, з Беларусі пасля выбараў з’ехала больш 13 тысяч беларусаў, з іх 10 тысяч у Польшчу. І з’ехалі лепшыя, многіх з якіх Беларусь усё ж не дачакаецца.
Беларускае Радыё Рацыя