Хірурга Сяргея Броўку арыштавалі на 30 сутак



Хірурга Сяргея Броўку арыштавалі на 30 сутак пасля «хапуна» ў парку Цівалі.

Мінулым вечарам у гэтым парку супрацоўнікі міліцыі затрымалі мінімум дзесяць чалавек. У Фрунзенскім РУУСе на ўсіх склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. У рапарце міліцыянтаў сказана, што ўдзельнікі пляскалі ў далоні і крычалі лозунгі. Сёння затрыманых пачалі судзіць у судзе Фрунзенскага раёна. Сярод затрыманых быў і 31-гадовы хірург Броўка. Сваю віну мужчына адмовіў, паведамляюць праваабаронцы.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота са старонкі Сяргея Броўкі ў „Фэйсбуку”