Экстрэмісцкімі прызналі амаль 60 каналаў і чатаў у мэсэнджары Telegram



Улады Беларусі прызналі экстрэмісцкімі амаль 60 каналаў і чатаў у мэсэнджары Telegram.

Паводле звестак Генпракуратуры, суды прызналі экстрэмісцкімі 34 каналы і 24 чаты. За падпіску на такія чаты і каналы ў рэспубліцы ўстаноўлена адміністрацыйная адказнасць.

Масавыя пратэсты, іх прыгнечанне і пераслед апазіцыянераў у краіне працягваюцца з лета мінулага года, калі пераможцам на чарговых прэзідэнцкіх выбарах сябе абвясціў Аляксандр Лукашэнка.

Апазіцыя і краіны Захаду гэтыя вынікі не прызнаюць.

Беларускае Радыё Рацыя