Ціханоўская, Латушка і Кавалькова сустрэліся з беларусамі Варшавы



Пры наведванні Польшчы з рабочым візітам Святлана Ціханоўская сумесна з сябрамі Каардынацыйнай Рады Паўлам Латушкам, Вольгай Кавальковай і старшынёй дэпутацкай групы польскага Сейму Робертам Тышкевічам сустрэліся з беларусамі Варшавы. Акцыя прайшла на пляцы Замкавым, дзе сабраліся сотні беларусаў.

У сваім выступленні Павел Латушка прызваў людзей да дзейнасці:

– Мы будзем патрабаваць ад нелегітымнай улады адкрыць пункты пропуску, зачыненыя яшчэ ў мінулым годзе.

Вольга Кавалькова:

– Тое, што адбываецца, гэта вынік пазіцыі Еўрапейскага звязу, Злучаных Штатаў Амерыкі да таталітарных краін. Трэба глабальна мяняць падыход  да тых краін, якія жорстка рэпрэсіямі падаўляюць палітычныя меркаванні.

Роберт Тышкевіч

– Адчувайце сябе ў Польшчы, як дома, разам перажывем дзень перамогі.

Святлана Ціханоўская:

– Вы прыйшлі да мяне, але вы прыйшлі адзін да аднаго. У нас усё атрымаецца, бо мы разам.

Цалкам рэпартаж слухайце ў далучаным файле:

Святлана Ціханоўская прызвала беларусаў пісаць пісьмы палітзняволеным. Пасля акцыі беларусы пайшлі вялікай калонай з плошчы. Над калонай луналі бел-чырвона-белыя сцягі.

Беларускае Радыё Рацыя