Літаратурная сустрэча INVASION OF REALITY



Еўрапейская пісьменніцкая рада 5 чэрвеня ладзіць анлайнавую літаратурную сустрэчу пад назвай INVASION OF REALITY. 16 удзельнікаў з 12 краін паразважаюць пра літаратурныя, сацыяльныя і палітычныя праблемы ў часы крызісаў і перамен.

 

Асобная секцыя анлайн-сутрэчы будзе прысвечана Беларусі. Напады на культурніцкую і літаратурную супольнасці прывялі да значных парушэнняў дэмакратычных правоў, правоў чалавека і правоў пісьменнікаў і літаратараў у Беларусі. Чаму тыраны змагаюцца з абаронцамі свабоды слова і выяўлення, якім чынам рэвалюцыя з працоўнага стала пяройдзе на вуліцу і чаго чакаюць ад Еўропы і на што спадзяюцца беларускія паэты/кі, перакладчыкі/цы і пісьменнікі/цы, раскажуць паэтка і актывістка Ганна Комар, паэтка і блогерка Марыя Мартысевіч, пісьменнік і перакладчык Дзмітрый Плакс і грамадская дзяячка Алена Макоўская.

Пачатак: 05.06 (18:00)

budzma.by