За суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 1.183 выпадкі COVID-19



За мінулыя суткі ў Беларусі афіцыйна зарэгістраваныя 1.183 выпадкі COVID-19, памерлі 10 чалавек з каронавіруснай інфекцыяй. З бальніц выпісаныя 1.297 пацыентаў, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.

3 чэрвеня было зарэгістравана 879 хворых, 2 чэрвеня — 915, на дзень раней — 636. Афіцыйны сутачны рэкорд захворвання прыпаў на 12 снежня 2020 года — 1.975 выпадкаў.

Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у краіне дасягнула 398.052, памерлі 2.892 пацыенты з каронавірусам, паправіліся — 389.929.

За мінулыя суткі выкананыя 15.943 тэсты на каронавірус (днём раней 17.076). З пачатку эпідэміі зроблена 6.394.155 тэстаў.

Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, у краіне больш за 304 тыс. чалавек прайшлі поўны курс вакцынацыі супраць COVID-19, больш за 271,5 тыс. чалавек атрымалі першую дозу вакцыны.

Зараз у Беларусі выкарыстоўваюць расейскую вакцыну „Спадарожнік V” і кітайскую Vero Cell. Напярэдадні міністэрства паведаміла пра рэгістрацыю ў краіне аднадозавай вакцыны „Спадарожнік Лайт”. У Міністэрстве аховы здароўя лічаць, што ўжыванне новага прэпарата дазволіць пашырыць вакцынацыю і „адказаць на высокі запыт у грамадстве на імунную абарону ад COVID-19”, а таксама вакцынаваць асоб, якія ўжо перанеслі COVID-19.

belapan.by