Мінуў першы тыдзень суду над другой групай фігурантаў „пінскай справы”
Мінуў першы тыдзень судовага працэсу над другой групай фігурантаў гучнай „пінскай справы”.
Дванаццаці пінчукам пагражае ад трох да васьмі гадоў за ўдзел у мітынгу з 9-га на 10-е жніўня. У працэсе выступілі пацярпелыя, па версіі следства – гэта 109 міліцыянтаў, якія запатрабавалі спагнаць з затрыманых маральную кампенсацыю, пакуль агульная сума не вядомая.
Праваабаронец Алесь Рамановіч мяркуе, што цяпер пакаранне можа быць больш мяккае:
– Я думаю, што прысуды можа быць будуць трошкі мякчэйшыя таму, што менш людзі зрабілі. Я ведаю, што хтосьці там распырскваў газіроўку ў бок супрацоўнікаў, падшпурнуў нейкую банку, падфутболіў. Магчыма там у справах яшчэ большыя абвінавачанні ёсць. Мне здаецца будзе менш даказана віны, таму будзе менш прысудаў.
Нагадаем, што першую групу фігурантаў “пінскай справы”, а гэта чатырнаццаць пінчукоў, пакаралі зняволеннем ад 5,5 да 6,5 гадоў турмы.
Беларускае Радыё Рацыя