За суткі ў Беларусі зарэгістравана 857 выпадкаў COVID-19



За мінулыя суткі ў Беларусі афіцыйна зарэгістравана 857 выпадкаў COVID-19, памерлі восем чалавек з каронавіруснай інфекцыяй. З бальніц выпісана 1.074 пацыенты, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.

4 чэрвеня было зарэгістравана 1.183 хворыя, 3 чэрвеня — 879, 2 чэрвеня — 915, днём раней — 636. Афіцыйны сутачны рэкорд захворвання прыпаў на 12 снежня 2020 года — 1.975 выпадкаў.

Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у краіне дасягнула 398.909, памерлі 2.900 пацыентаў з каранавірусам, ачунялі — 391.003.

За мінулыя суткі выканана 15.752 тэсты на каранавірус (днём раней 15.943). З пачатку эпідэміі зроблена 6.409.907 тэстаў.

Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, на 4 чэрвеня ў краіне больш за 304 тыс. чалавек прайшлі поўны курс вакцынацыі супраць COVID-19, больш за 271,5 тыс. — атрымалі першую дозу вакцыны.

У Беларусі выкарыстоўваюць расійскую вакцыну „Спадарожнік V” і кітайскую Vero Cell. Днямі міністэрства паведаміла пра рэгістрацыю ў краіне аднадозавай вакцыны „Спадарожнік Лайт”. У Міністэрстве аховы здароўя мяркуюць, што выкарыстанне новага прэпарата дазволіць пашырыць вакцынацыю і „адказаць на высокі запыт у грамадстве на імунную абарону ад COVID-19”, а таксама вакцынаваць асоб, якія ўжо перанеслі COVID-19.

belapan.by