“Мы не дапусцім, каб беларускі народ і польскі народ пасварыліся”



“Мы не дапусцім, каб беларускі народ і польскі народ пасварыліся”, – заявіў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда пасля пятніцавай сустрэчы з актывістамі, вызваленымі з-пад арышту ў Беларусі. Гаворка ідзе пра Ірэну Бярнацкую, Марыю Цішкоўскую і Ганну Панішаву, якіх вывезлі з ізалятара ў Менску на граніцу з Польшчай і там адпусцілі без права вяртання ў Беларусь.

Польскі лідар распавёў пра бліжэйшыя планы:

У зняволенні застаюцца: старшыня Саюза палякаў у Беларусі Анжаліка Борыс і сябра Рады арганізацыі, журналіст Анджэй Пачобут. Ёсць неафіцыйнае інфармацыя, што ім таксама прапанавалі вызваленне наўзамен за выезд з Беларусі без права вяртання, але яны адмовіліся. Напярэдадні стала вядома, што Пачобута паставілі на ўлік як асобу, “схільную да экстрэмізму”.

Беларускае Радыё Рацыя