Вольгу Верамеенку выпусцілі з ізалятару
Гарадзенку Вольгу Верамеенку, уладальніцу краму нацянальных сувеніраў і іншых тавараў у другой палове дня 6 чэрвеня выпусцілі з гарадзенскай турмы. У турме на Кірава-1 у Гародні на час рамонту ізалятара часовага ўтрымання па вуліцы Гая, зараз размяшчаецца і ізалятар для затрыманых па адміністрацыйных справах.
Вольгу Верамеенку трымалі ў зняволенні 72 гадзіны пасля сапраўднага пагрому, які зладзілі сілавікі ў краме „Адметнасць” тры дні таму. Тады быў забраны тавар з нацыянальнай сімволікай, а Вольгу Верамеенку затрымалі. Па якой справе яна праходзіць зараз, пакуль невядома.
Беларускае Радыё Рацыя