Пад Беластокам прайшоў пікнік беларускай дыяспары
6-га чэрвеня ў Васількове прайшоў сямейны пікнік прымеркаваны да Дня дзіцяці.
Дзеці бавіліся на батуце, гулялі ў футбол ды іншыя гульні пад кіраўніцтвам аніматараў.
Дарослыя ў гэты час гатавалі на грылі, знаёміліся ды размаўлялі, а таксама танчылі.
Мерапрыемства было арганізавана актывістамі беларускай дыяспары Беластока.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: facebook.com/groups/belastok