Вяртання ў Беларусь на Кіпры чакаюць 90 чалавек
На Кіпры 90 чалавек чакаюць вяртання ў Беларусь. Пасля закрыцця паветранай прасторы для Беларусі шэрагам краін і забароны лётаць над Беларуссю еўрапейскім перавозчыкам на тэрыторыі Кіпра чакаюць вяртання дадому нашыя суайчыннікі.
Пра гэта распавёў старшыня праўлення Рэспубліканскага саюза турыстычнай індустрыі Філіп Гулый на тэлеканале АНТ. Паводле яго, пакуль няма адпаведнага дазволу ўладаў Кіпра, хоць беларускі бок тэхнічна падрыхтаваны. Таксама яшчэ 209 чалавек чакаюць выезду з Тунісу.
Праблемнымі напрамкамі Філіп Гулый назваў таксама Чарнагорыю і Албанію.
Беларускае Радыё Рацыя