На Берасцейшчыне да палітвязняў не даходзяць лісты і ахвяраванні



Псіхалагічны ціск на палітвязняў і тых, хто праходзіць па крымінальных палітычна матываваных артыкулах, спрабуюць аказаць на Берасцейшчыне.

Для іх ствараецца інфармацыйны вакуум, з’яўляюцца адмысловыя пазнакі, не даходзяць лісты і ахвяраванні, распавяла валанцёр берасцейскага аддзялення „Вясны” спадарыня Аксана:

– У першую чаргу людзі, якія асуджаныя па палітычных артыкулах, яны вядомыя праваабаронцам. Яны ўжо на алоўку, у адносінах да іх ужываюцца такія меры, як праблемы з карэспандэнцыяй, ім не перадаюць лісты. 

Валанцёр Вясны звярнула ўвагу, што псіхалагічны ціск значна цяжэй вытрымаць, чым фізічны. Самае важнае для чалавека – мець падтрымку, якой яго спрабуюць пазбавіць.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце