Крэмль чакае з Беларусі тлумачэнняў пра „бізнесоўца з Расеі”
Або сам Раман Пратасевіч, або афіцыйны Менск павінны патлумачыць заяву пра фінансаванне Telegram-канала NEXTA „бізнесоўцам з Расеі”.
З такой заявай выступіў афіцыйны прадстаўнік Крамля Дзмітрый Пяскоў, перадае агенцтва ТАСС.
Інфармацыя пра „расейскага безнесмена”, звязанага з Уралам і горнай здабычай, прагучала ў гутарцы Рамана Пратасевіча з Маратам Маркавым на тэлеканале АНТ. СМІ выказалі здагадку, што гаворка ідзе пра кіраўніка кампаніі „Уралхім” Дзмітрыя Мазепіна, аднак сам ён гэтыя звесткі не пацвердзіў.
Беларускае Радыё Рацыя