У Беларусі могуць адмяніць забарону на выезд наземным транспартам
У Беларусі могуць адмяніць забарону на выезд наземным транспартам. Міністэрства здароўя нібыта ўжо падрыхтавала адпаведныя змены ў пастанову № 705 ад 7 снежня мінулага года, якая абмяжоўвае ўезд і выезд з Беларусі. Іх павінен зацвердзіць урад, паведамляе officelife.media са спасылкай на „інфармаваную крыніцу ў дзяржаўных органах”.
Грамадзяне Беларусі не могуць выехаць з краіны праз наземныя пункты пропуску з 21 снежня мінулага года. Урад патлумачыў часовую забарону на выезд намерам прадухіліць распаўсюд COVID-19. Але беларусы адразу пачалі шукаць палітычныя прычыны. Згаданая крыніца паведаміла, што „з высокай ступенню верагоднасці” да ліпеня Беларусь адменіць і патрабаванне аб 10-дзённай самаізаляцыі замежнікаў па іх прыбыцці ў нашу краіну. Адзіная ўмова — чалавек павінен быць вакцынаваны ад каронавіруса любой вакцынай.
Беларускае Радыё Рацыя