Беларускія турысты з 16 чэрвеня змогуць зноў трапіць у Чарнагорыю
Беларускія турфірмы зноў прапануюць туры ў яшчэ нядаўна закрытую Чарнагорыю. Бліжэйшыя пуцёўкі – на 16 чэрвеня, вылеты – па серадах, пятніцах і суботах «Турэцкімі авіялініямі».
«Прапануюцца туры ў Падгорыцу. Вылет з Менска ў Стамбул, адтуль – у сталіцу Чарнагорыі. Пералёт будзе доўжыцца каля 10 гадзін. Каля двух гадзін зойме дарога з Менска ў Стамбул, затым пасля 6 гадзін чакання гадзіны дзве борт ляціць да Падгорыцы», – паведамілі ў адной з турыстычных кампаній агенцтву «Мінск-Навіны».
Трансфер ад аэрапорта Падгорыцы на курорт зойме гадзіны паўтары. Пералёт туды і назад абыдзецца ў 550 еўра на чалавека. ПЦР-тэст не патрэбны.
Беларускае Радыё Рацыя