Міхаіл Пастухоў: Падзеі могуць паскорыцца…
Былы суддзя Канстытуцыйнага суда Міхаіл Пастухоў выказаўся пра магчымыя змены ў беларускай Канстытуцыі.
Міхаіл Пастухоў: Не выключана, што і на самай справе могуць надаць прававы статус Усебеларускаму народнаму сходу, а зараз ужо далі дадатковыя паўнамоцтвы Савету бяспекі.
Яны і могуць стаць асноўнымі цэнтрамі ўлады і, зусім магчыма, што пасада прэзідэнта стане вакантнай, і яе зойме іншы чалавек.
Мяркую, ужо да канца гэтага года мы зразумеем, у якім накірунку будзе рухацца канстытуцыйная рэформа, і наколькі хутка. Не выключаю нават, што могуць быць прызначаны пазачарговыя прэзідэнцкія выбары.
РР: Масква зацікаўлена ў тым, каб у Беларусі прайшла канстытуцыйная рэформа?
Міхаіл Пастухоў: Мяркую, што так, таму што ўзор ужо ёсць перад вачыма. Была такая ж рэформа ў Казахстане, у Расеі… Відаць, і нашы распрацоўшчыкі паправак будуць арыентавацца на гэты шлях.
РР: Калі можа адбыцца рэферэндум па зменах у Канстытуцыі?
Міхаіл Пастухоў: Не думаю, што ў гэтым годзе, але падзеі могуць паскорыцца, дзякуючы розным нечаканым інцыдэнтам, якія адбываюцца ў Беларусі і вакол яе.
Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя