Знакаміты “Мірон” ладзіць акцыі каля Еўрапарламента
Палітычны актывіст 90-х, знакаміты Мірон (Зміцер Піменаў) амаль штотыдзень ладзіць акцыі ў Брусэлі каля Еўрапарламенту.
Якія людзі прыходзяць удзельнічаць ў палітычных пікетах падтрымкі беларусаў і супраць расейскай агрэсіі, кажа Зміцер Піменаў:
– Традыцыйна ў акцыях салідарнасці з Беларуссю прымае ўдзел не так багата людзей. Але ўсё роўна, гэтыя людзі паказалі сваёй паслядоўнасцю, стабільнасцю, што яны не адмовяцца ад таго, каб падтрымліваць Беларусь. Практычна 10 – 20 чалавек цягам 15 гадоў заўсёды выходзяць на пікеты.
На пікеце заўсёды прысутнічаюць здымкі вядомых палітзняволеных, такіх як Івашын ды Ашурак:
– Я гэтых людзей ведаю персанальна. Я ведаю і Пушкіна, і Івашына. Я ведаю ўсіх, партрэты каго ёсць на пікетах. Я практычна ведаю гэтых людзей персанальна. Я ведаю, што гэта людзі адданыя Беларусі да апошняй кроплі сваёй крыві.
Акцыя ў Бруселі ўжо стала традыцыйнай, але яе ўдзельнікі – гэта ў асноўным людзі з так званай старой плыні эміграцыі. А тыя, хто з’ехаў за мінулы год, ладзяць акцыі ў іншым месцы і ў асноўным у выходныя дні.
Наступная акцыя ля Еўрапарламента адбудзецца ў пачатку ліпеня.
Беларускае Радыё Рацыя