На вакзале ў Менску адкрыюць лабараторыю па ПЛР-тэставанню



З 10 чэрвеня ў левым крыле будынка вакзала з боку гасцініцы будуць прымаць пасажыраў цягнікоў для правядзення тэставання па папярэднім запісе, інфармуе Мінск-Навіны.

Запіс адкрываецца па пятніцах з 9:00 на шэсць дзён наступнага тыдня (акрамя нядзелі). Да прыкладу, у пятніцу, 11 чэрвеня, у 9:00 адкрыюць запіс на тыдзень з 14 па 19 чэрвеня.

Рэжым працы лабараторыі на тэрыторыі вакзала: з панядзелка па пятніцу — 9: 00-18: 00, у суботу — 9: 00-12: 00 з тэхнічным перапынкам з 12:00 да 13:00.

Для правядзення даследавання трэба прадставіць копію пашпарта (старонка з прапіскай, старонкі 31-33), копію квітка або іншага дакумента, які пацвярджае выезд, і квітанцыю аб аплаце паслугі.

Выдача вынікаў даследаванняў будзе праводзіцца на наступны дзень пасля тэсту з 9:00 да 11:00. Вынікі за суботу будуць выдавацца ў той жа дзень з 16:00 да 17:00.

Кошт ПЛР-даследавання па стане на 10 чэрвеня: для рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь — 39 рублёў 80 капеек, для нерэзідэнтаў — 57 рублёў 58 капеек.

Інфармацыю аб працы лабараторый у нацыянальным аэрапорце, на чыгуначным вакзале і на вул. Броўкі, 13, можна даведацца па тэлефоне (8 017) 319-69-84 з 9:00 да 12:00 і з 14:00 да 17:00 (панядзелак — пятніца).