Расейскія нацыяналісты заклікаюць перагледзець межы Беларусі



Віцебск, Магілёў і Гомель былі перададзеныя Беларусі незаконна – пра гэта заявілі расейскія нацыяналісты. Расейскі рэсурс «Спутник и погром» апублікаваў рэзкі артыкул, у якім, па-сутнасці, ставіць пад сумнеў тэрытарыяльную цэласнасць цяперашняй беларускай дзяржавы.

per7

Сутнасць публікацыі зводзіцца да таго, што беларусаў ніколі не было ва ўсходняй частцы краіны, а калі і былі нейкія беларусы, то яны даўно страцілі сваю беларускую ідэнтычнасць: мову і культуру. Аўтар падводзіць ідэалагічную базу да таго, што неабходна перагледзець сучасныя межы.

Падобным чынам пачыналася вайна Расеі супраць Украіны год таму.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота sputnikipogrom.com