За абразу Лукашэнкі асудзілі найменш 25 чалавек



За абразу Лукашэнкі цягам 10 месяцаў пасля выбараў вынеслі прынамсі 25 абвінаваўчых прысудаў. 17 чалавек адправілі ў папраўчыя калоніі ці ўстановы адкрытага тыпу, адзін асуджаны накіраваны на прымусовае лячэнне – расказаў „Свабодзе” юрыст праваабарончага цэнтру “Вясна” Павел Сапелка.

Паводле яго, адпаведны крымінальны артыкул 368 усё часцей выкарыстоўваецца для пакарання актывістаў і людзей, якія наважыліся ў чатах рэзка выказацца пра кіраўніка дзяржавы. Павел Сапелка адзначае: праваабаронцы часам не ведаюць, што маюць на ўвазе суды, заяўляючы аб парушэнні абвінавачаным гэтага артыкула. У большасці прысудаў не называюцца канкрэтныя выказванні, за якія чалавека прыцягваюць да адказнасці. Не гучаць яны нават на самім працэсе. “Гэта не дазваляе гаварыць пра справядлівы судовы разбор”, – дадае юрыст.

Беларускае Радыё Рацыя