Улады Беларусі пачалі хвалявацца з-за пашырэння санкцый



Улады Беларусі відавочна пачалі хвалявацца з-за магчымага істотнага пашырэння санкцый з боку Захаду.

Па меркаванні аднаго з лідараў Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці Генадзя Фядыніча, да ўладаў дайшло,  што санкцыі ставяць пад пагрозу ўсю сістэму эканамічных зносінаў з дэмакратычнымі краінамі, якая выбудоўвалася працяглы час:

– Калі адпрацаваная сістэма рэалізацыі прадукцыі і ёсць адпаведныя крыніцы, і зараз перайсці на іншыя – вельмі цяжка. І калі яны будуць згубленыя, вярнуцца туды амаль немагчыма. Я думаю, што гэта разумеюць і ў адпаведных галіновых міністэрствах і кіраўнікі прадпрыемстваў. Можна страціць гэтыя рынкі збыту і туды не вярнуцца. А гэта ўжо правал.

Здаецца, што ўлады Беларусі зразумелі небяспеку сітуацыі. І па ранейшых шаблонах пачалі падаваць сігналы аб магчымасці гандлю палітзняволенымі. Але ж сітуацыя, у адрозненні ад ранейшых часоў, зайшла вельмі далёка. І адказнасць за гэта ляжыць на цяперашнім кіраўніцтве  Беларусі, – лічыць  Генадзь Фядыніч.

Беларускае Радыё Рацыя