Акцыя на літоўска-беларускай мяжы
На мяжы Літвы і Беларусі адбылася акцыя перакрыцця межаў.
У якім фармаце яна адбываецца распавядае Вольга Каракіна, дзяўчына палітзняволенага Зміцера Фурманава:
– Планавалі перакрываць дарогу, каб фуры не ехалі. Прыехала паліцыя, прыехалі памежнікі, пачалі з намі размаўляць, прасіць, каб мы гэтага не рабілі. Спачатку ўвогуле адмаўляліся, бо казалі, што не ўзгоднена, не дазвалялі выходзіць на дарогу. Пасля мы знайшлі кампраміс і яны ўсё ж такі дазволілі. Мы выйшлі хвіліны на тры, яны перагарадзілі паліцэйскай машынай дарогу.
Па яе словах, акцыя будзе працягвацца:
– Падаем на 14-е чысло, яны хутчэй за ўсё пойдуць нам на саступкі. То бок не ў памежнай зоне, а за памежнай зонай. Там, як сказалі можа быць дадуць дазвол правесці такую акцыю. Да 14-га чысла лагер будзе стаяць.
Лагер каля памежнага перахода з літоўскага боку стаіць ужо пяты дзень і агульная колькасць удзельнікаў ужо каля 70 чалавек рознага ўзросту.
Беларускае Радыё Рацыя